У якіх выпадках вольныя палачане «паказвалі князям дарогу» і чаму ім гэта паспяхова ўдавалася, піша Сяргей Емяльянаў.
Полацк у 1912 годзе на каляровым фота Сяргея Пракудзіна-Горскага. Фота: wikimedia.commons
У рэгіёне Усходняй Еўропы ІХ—ХІІІ стагоддзяў, які мы сёння называем Старажытнай Руссю, былі досыць складаныя адносіны між рознымі групамі грамадства: князямі, знатнымі людзьмі, прафесійнымі ваярамі-дружыннікамі, а таксама масамі свабоднага ды залежнага насельніцтва. Неаднаразова, асабліва ў паўночных землях гэтага рэгіёна, грамады і эліты «паказвалі князям дарогу», выганялі іх з пасадаў. У шэрагу такіх выпадкаў досыць выразна адзначаецца і Полацкая зямля, чые межы ахоплівалі тады тэрыторыі сучаснай паўночна-ўсходняй і цэнтральнай Беларусі, а ўплыў распаўсюджваўся на балцкія і фінскія плямёны Падзвіння аж да Балтыйскага мора....
Сяргей Емяльянаў