Габрэі ў ВКЛ замянялі сабой банкі. Яны пазычалі грошы дзяржаве, якая часта не спяшалася іх аддаваць. Габрэяў у княстве шанавалі і ім жа зайздросцілі, піша Андрэй Шпунт.
Фота Shutterstock.com, by J.Chizhe
Габрэі былі аднымі з першых іншаземцаў, якія стала аселі на нашых землях. Пераважна гэта былі купцы, выціснутыя ў канкурэнтнай барацьбе мяшчанскімі гільдыямі Еўропы. Неўзабаве да купцоў далучаліся ліхвяры і фактары, то-бок пасярэднікі ў розных здзелках. ...
Андрэй Шпунт