Пра мовазнаўцу Паўла Растаргуева піша Сяргей Астанковіч.
Павел Растаргуеў выступае на пасяджэнні кафедры рускай мовы Навазыбкаўскага педінстытута. 1948 год. Novozybkov.ru.
Павел Растаргуеў быў амаль аднагодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа. Але прыйшоў ён на свет не ў Цэнтральнай Беларусі, як класікі беларускай літаратуры, а на моўна-культурным памежжы — у горадзе Старадуб Чарнігаўскай губерні (цяпер — Бранская вобласць Расіі). Гэта адбылося 18 чэрвеня (па старым стылі) 1881 года ў дваранскай сям’і Андрэя Якаўлевіча Растаргуева — тытулярнага саветніка, чыноўніка Старадубскага гарадскога грамадскага банка. Акрамя Паўла, у сям’і было яшчэ сямёра дзяцей. ...
Сяргей Астанковіч