«Ізраіль легітымны, таму што ён існуе». Пра аднаго з самых значных палітыкаў ХХ стагоддзя, ураджэнца Брэста Менахема Бегіна, піша Пятро Барысевіч.
Менахем Бегін — прэм'ер-міністр Ізраіля, 1978 год. Wikimedia Commons.
Гэты хлопчык вырас у самым цэнтры Брэста — каля цяперашняга кінатэатра «Беларусь», які ў тыя часы быў Вялікай сінагогай. У той сінагозе і вялася метрычная кніга, дзе запісвалі ўсіх народжаных габрэяў. Сям’я Бегінаў была вельмі набожнай. Яго тата быў сакратаром габрэйскай рэлігійнай гміны. І вучыцца Бегін пачаў у хедэры — рэлігійнай школе. А пазней сур'ёзна захапіўся ідэямі сіянізму і застаўся ім верны праз усё жыццё....
Пятро Барысевіч