У 1930-я гады пад маштабныя рэпрэсіі патрапіла і Чырвоная армія. Быў амаль цалкам знішчаны камандны склад, а сярод тых, хто застаўся, панаваў страх. Гэта адбілася на баяздольнасці савецкага войска. Хрэстаматыйнай дэманстрацыяй лічыцца савецка-фінская вайна. Але перад гэтым была яшчэ і «польская кампанія», калі 17 верасня 1939 года Чырвоная армія перайшла савецка-польскую мяжу, каб узяць пад кантроль Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. Рассакрэчаныя дакументы пра стан савецкага войска на пачатак Другой сусветнай вайны аналізуе Зміцер Дрозд. Артыкул напісаны па матэрыялах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь....
Зміцер Дрозд