Вынікі следства адшукала доктар гісторыі Ганна Мажэйка.
20 лістапада 1845 года да лепельскага павятовага спраўніка паступіла прашэнне памешчыка Мікалая Грабніцкага аб расследаванні справы, звязанай з нейкім «крывасмокам»-мерцвяком, які быццам бы прыходзіў у хату селяніна Рыгора Пабойні. У той хаце, што знаходзілася ў вёсцы Акуліна ў маёнтку Павулле, які належаў Грабніцкаму, акрамя ўласна сям’і 50-гадовага Рыгора, якая складалася з яго самога, жонкі і дзяцей, жылі яшчэ тры сям’і, у тым ліку Іларыён (Ларка) Пабойня з жонкай Юстынай і дачкой Тэкляй....
Ганна Мажэйка