Піша даследчык паўстання Васіль Герасімчык.
На пачатку 1863 года Вітольд Парфіяновіч быў у Мінску, у сваякоў. Ён трапіў на здымак, зроблены ў фотамайстэрні Антонія Прушынскага на Францішканскай вуліцы (сённяшняя Леніна). На гэтым здымку ёсць таксама Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1) з дачкою Камілай (2). Тут жа — філолаг Фларыян Чапялінскі (3), паўстанцы Карл Бішаф (4), браты Канстанцін і Рамуальд Рагоўскія (5, 6), Гаўрыла Есьман (7). Вітольд Парфіяновіч сядзіць (8). Валасы зачасаныя назад па тагачаснай модзе. Тварам ён тут падобны да Каліноўскага, якога ўрэшце выдаў. Фота: Генадзь Кісялёў «Героі і музы»....
Васіль Герасімчык