Апошні герой Рэчы Паспалітай толькі чатыры гады дарослага жыцця пражыў у сваім доме, хоць усё жыццё ваяваў за тое, каб мець Радзіму. Пра аднаго з самых вядомых выхадцаў з Беларусі піша Андрэй Скурко.
Казімір Вайнякоўскі. Прыжыццёвы партрэт, дата невядомая.
Падзеі мінулага падаюцца нам прадвызначанымі. Напрыклад, падзелы Рэчы Паспалітай. Раз быў першы, значыць, лагічна мусілі быць і наступныя — аж пакуль краіна не знікне. Але мы вельмі здзівілі б нават караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, прадказаўшы такі лёс ягонай дзяржаве пасля першага падзелу....
Андрэй Скурко