Праект партала
Заходняя Беларусь Прыклад для дэпутатаў Палаты: як дзейнічалі паслы-беларусы ў польскім парламенце 20-х
13.08.2019 / 16:02


«Яшчэ была вялікая шафа, якой адгароджваўся невялікі закуток. Там, на раскладзеным на падлозе сенніку, часта начаваў сенатар польскага парламента — гэта як дэпутат Савета Рэспублікі ў нашы часы — Аляксандр Уласаў». Піша гісторык Андрэй Вашкевіч.

Гмінны пісар нават не ўстаў з-за стала і, гледзячы проста ў вочы дэпутату Сейма Сымону Раку-Міхайлоўскаму, сказаў: «Нестэты, пане посьле, вуйт выехал до Ліды в справах службовых, бэндзе тылько ютро» («На жаль, пане дэпутаце, войт выехаў у Ліду па службовых справах, будзе толькі заўтра»). Рак-Міхайлоўскі мацюкнуўся сам сабе: заўтра яму ўжо трэба быць у Варшаве, а сяляне самі ніяк не прымусяць войта засведчыць іх заявы на адкрыццё беларускай школы ў гміне. Засмучаны, ён дастаў пачак папярос і перад тым, як пакінуць будынак гміны, закурыў. Раптам з-за прыадчыненых дзвярэй вялікай канцылярскай шафы пачуўся кашаль, і адтуль вываліўся пачырванелы войт. Пакуль ён у папяросным дыме даходзіў да сябе, пісар, смеючыся, канстатаваў: «Позна мы вас убачылі, пане пасол, не было толкам куды схавацца». Рак-Міхайлоўскі ўсміхнуўся і кінуў войту пачак школьных дэкларацый: «Рэгіструйце. І сёння ў вашай гміне мы стварылі яшчэ некалькі новых гурткоў Таварыства беларускай школы»....

Андрэй Вашкевіч

Гэты артыкул платны.

Каб прачытаць, трэба быць падпісчыкам ці аплаціць доступ.