Пра спадчыну Старажытнай Русі з пункту гледжання беларусаў разважае кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч.
Каля старога крыжа ў Тураве. Фота shutterstock.com, by Мakalex69.
Варта зразу адзначыць, што ў тагачаснай мове не існавала слова «дзяржава» ў тым сэнсе, як мы ўжываем яго цяпер. Калі трэба было пазначыць тэрыторыю, падпарадкаваную агульнай палітычнай уладзе і знітаваную адзіным заканадаўствам, ужывалі паняцце «зямля». Таму калі людзі гаварылі ці пісалі «Руская зямля», то мелі на ўвазе менавіта дзяржаву....
Вячаслаў Насевіч