Вялікае Княства Літоўскае жыло ў еўрапейскай культурнай прасторы. Сярод іншага пра гэта сведчыць тое, што некаторыя прадстаўнікі яго эліты атрымлівалі з рук імператара Святой Рымскай Імперыі прэстыжныя арыстакратычныя тытулы. Пра тое, як гэта адбывалася, піша гісторык Павел Булаты.
Пакаленню беларусаў XXI стагоддзя выпала жыць у час святкавання вялікіх 500-гадовых юбілеяў. Слаўная Аршанская перамога, кнігадрукаванне Скарыны, Статуты… XVI стагоддзе — час, калі Вялікае Княства Літоўскае перажыло найвышэйшы ўздым сваёй культуры, якая развівалася ў агульным рэчышчы еўрапейскага Рэнесансу....
Павел Булаты