Клаўдзія Аляксандраўна Скопец нарадзілася ў 1935-м і правяла вайну ў лесе, у зямлянцы сярод балот Пухавіччыны. Яе родную вёску Амельна ў 1944-м спалілі немцы. Яе гісторыя — водгулле тысяч гісторый нашых бабуль. Не ветэранак, але тых, на чыім жыцці тая вайна пакінула след назаўжды.
Аднойчы вечарам мы гулялі, бегалі. Сабраўся народ, і старшыня сельсавета аб'явіў, што пачалася вайна...
Запісала Паўліна Скурко