Піша гісторык Алег Дзярновіч.
Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі ажывіла старыя спрэчкі. У якасці аргумента «несапраўднасці», «прывіднасці» БНР зноў прагучалі закіды ў «адсутнасці міжнароднага прызнання».
Тут ёсць пра што паразважаць. Няўстойлівасць тагачасных палітычна-дзяржаўных утварэнняў на абшарах Усходняй Еўропы стварае магчымасці для рэлятывысцкіх уяўленняў і нігілізму.
Але перш, чым праглыбіцца ў праблематыку замежнапалітычнай актыўнасці БНР, давайце зладзім гістарыяграфічны эксперымент: паглядзім, як здабывала міжнароднае прызнанне Савецкая Расія....
Алег Дзярновіч