Праект партала
Таямніцы Навукоўцы раскрылі таямніцу смерці «муміі, якая крычыць»

Егіпецкія навукоўцы раскрылі таямніцу «муміі, якая крычыць», з каралеўскай пахавальні ў Дэйр-эль-Бахары, піша ria.ru са спасылкай на Ahram Online.

Па словах аднаго з аўтараў даследавання, егіптолага Захі Хаваса, вынікі камп'ютарнай тамаграфіі паказалі, што жанчына памерла ад сардэчнага прыступу, а да раптоўнай смерці прывёў цяжкі атэрасклероз каранарных артэрый. На думку даследчыкаў, у працэсе бальзамавання было захавана становішча цела жанчыны ў момант смерці.

«Становішча цела з сагнутымі і скрыжаванымі нагамі, з павернутай направа галавой і адвіслай сківіцай. Мы мяркуем, што цела магло быць выяўлена не раней, чым праз некалькі гадзін пасля смерці», — растлумачыў Хавас.

«Мумія жанчыны, якая крычыць», была выяўленая ў 1881 годзе паблізу ад горада Луксор у пахавальні сярод 40 мумій членаў царскай дынастыі. Асоба жанчыны ўсё яшчэ выклікае спрэчкі сярод навукоўцаў.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў