Новае падарожжа — у вёску Барацін Карэліцкага раёна. У ХVІ стагоддзі Барацін ад вялікага князя атрымаў Хведар Калантай. З часам гаспадары мяняліся. Верагодна, сюды да сваякоў неаднаразова прыязджаў паэт Ян Чачот.
У Бараціне нарадзіўся ксёндз Зыгмунт Лазінскі (1870—1932), які стаў біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі. Менавіта Лазінскі быў сярод тых святароў, хто правёў першую службу ў Мінску па-беларуску.
NN.by