Праект партала
Мемуары «Я лічыў свае дзеянні талентам». 50 год таму ў Мінску прайшоў маштабны працэс над «валютчыкамі і фарцоўшчыкамі»1

Піша Сяргей Ваганаў.

Мінская гасцініца «Юбілейная» да вялікага пашырэння Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў). Тут было адно з асноўных месцаў беларускай сталіцы, дзе працавалі фарцоўшчыкі, паколькі менавіта тут звычайна спыняліся іншаземцы. Фота Etoretro.ru.

У 1969 годзе я працаваў тады ў «Знамёнцы», як прастамоўна называлася рускамоўная газета «Знамя юности», і атрымаў ад рэдакцыі заданне асвятляць гэты працэс. Пра валютчыкаў і фарцоўшчыкаў тады ўсе ведалі, але ні я, ні маё сяброўскае кола іх паслугамі не карысталіся. Апраналіся не тое каб толькі ў айчыннае, але з прылаўкаў ГУМа, ЦУМа, а таксама з паліц шматлікіх крамаў сельскай кааперацыі, у якіх, часам нават у далёкай вёсцы, магчыма было набыць, да прыкладу, шыкоўны імпартны плашч, абменены на так званыя «дары прыроды». Не грэбавалі і сувязямі, знаёмствамі ў гандлёвых колах, «блатам». Гэта не лічылася крыміналам. А вось фарцаванне, «спекуляцыя» разглядаліся як злачынства. Манаполію на перапродаж мела дзяржава. ...

Сяргей Ваганаў

Гэты артыкул платны.

Каб прачытаць, трэба быць падпісчыкам ці аплаціць доступ.

Папоўніце віртуальны кашалёк ці набудзьце падпіску на сайце club.nn.by.

Каментары
Axel Justas / Адказаць 29.12.2019 / 22:18

Якое ж было бл-цкае жыццё!!! Дагэтуль памятую, як мы з бацькам, які адпрацаваў два гады ў Сірыі, набылі ў Івушцы відэамагнітафон і везлі яго дадому на трамваі... Гэтыя твары навокал, змяшаная зайздрасць і нянавісць ў паветры, няспынны шэпт 'панасонік-панасонік...' А размовы з рознымі партыйнымі дзеячамі -' вы ж цяпер заможныя людзі, паводзьце сабе як належыць савецкаму чалавеку...' З большага, толькі на той панасонік 'багацця' і хапіла. Хаця ж плацілі арабы ў валюце, зарплату савецкая дзяржава выдавала ў чэках, якія потым за адну ноч ператварыліся ў пустыя паперкі...

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў