Праект партала
Адкуль наш род Новае падарожжа Жыгамонта: вёска Русаковічы, дзе жыў мастак і сын паўстанца Генрых Вейсенгоф ВІДЭА

Нашчадкі паўстанцаў Кастуся Каліноўскага жылі і жывуць у розных гарадах ды мястэчках Беларусі. І сярод іх нямала знакамітых людзей! У вёсцы Русаковічы Пухавіцкага раёна такой знакамітай асобай быў мастак Генрых Вейсенгоф.

Дзяцінства Генрыха прайшло ў Сібіры, куды быў высланы яго бацька Уладзіслаў, удзельнік паўстання 1863 года. Генрых Вейсенгоф атрымаў выдатную мастацкую адукацыю і для сталага жыхарства абраў вёску Русаковічы. Гэтая вёска з пачатку ХІХ стагоддзя належала шляхцічам Быкоўскім — продкам мастака па матчынай лініі.

Мясцовыя краявіды патрапілі на многія карціны Генрыха Вейсенгофа, які любіў Радзіму і дбаў пра яе будучыню.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў