Праект партала
Адкуль наш род Вызначылі месца, дзе ў Купалаўскім парку стаялі дамы Луцкевічаў. У траншэі знайшлі рарытэты4

Павел Каралёў, вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, вызначыў дакладнае месцазнаходжанне двух дамоў айцоў-заснавальнікаў БНР братоў Антона і Івана Луцкевічаў, якія знаходзяцца ў Купалаўскім парку.

Зараз ён намагаецца, каб будаўнічыя працы на месцы знаходжання дамоў прыпынілі і ўзялі гэтае месца пад ахову.

Чытайце таксама:
У Мінску знайшлі падмуркі лазні, у якой мыўся Янка Купала

«Цяпер у парку будаўнікі выкапалі траншэю, якая прайшла па падмурках вядомых у пачатку ХХ стагоддзя лазняў Плаўскага. І каб вада сцякала далей, траншэю вядуць акурат праз падмуркі першага дома Луцкевічаў. А над падмуркамі другога дома ўжо праклалі сцежку. Я амаль кожны дзень бываю ў парку і штодзень знаходжу нейкія рарытэты. Сёння напрыклад знайшоў старажытную кафлю», — распавядае Павел Каралёў.

А гэта аскепкі колішняга посуду:

Цяпер Павел клапоціцца пра тое, каб падмуркі дамоў Луцкевічаў унеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

«Я даслаў лісты ў Міністэрства культуры, Акадэмію навук. Вельмі ўсцешаны тым, што гэтую ідэю ўхваліў і падтрымаў музей Янкі Купалы. Я ведаю, што цяжка спыніць працы, якія ўжо ва ўсю ідуць, але хочацца, каб не толькі я і неабыякавыя людзі разумелі, наколькі гэта важна захаваць гэты гістарычны аб’ект», — дзеліцца Павел Каралёў.

НТ, фота Паўла Каралёва

Каментары
Ляксей / Адказаць 17.12.2019 / 11:43

Рарытэты? Мабыць вы мелі на ўвазе артэфакты?

0
Жвір / Адказаць 17.12.2019 / 12:21

Цікава. Пры беларускай ўладзе аднавілі б тыя будынкі.

0
меркаванне / Адказаць 17.12.2019 / 13:17

Жвір , пры гэтай таксама могуць зрабіць, як у Александрыі "гняздо" павадыра з мэбляй пінскдрэў

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў