Праект партала
ВКЛ Ідзе збор сродкаў на выданне найлепшай манаграфіі пра старадаўнія карты нашага рэгіёна2

Студыя imago.by ініцыявала перавыданне па-беларуску манаграфіі польскага даследчыка гісторыі картаграфіі прафесара Станіслава Александровіча. Кніга, прысвечаная Вялікаму Княству Літоўскаму, вытрымала тры перавыданні ў Польшчы, але дагэтуль не была перакладзена ні на беларускую, ні на рускую мовы. У Беларусі ж дасюль няма грунтоўнай крыніцы па гісторыі картаграфавання рэгіёна.

Станіслаў Александровіч нарадзіўся ў 1931 годзе ў Вільні, яго бацька паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду з Браслаўшчыны. З пачаткам Другой сусветнай вайны бацька Станіслава Александровіча, чыноўнік польскай адміністрацыі Багдан Александровіч, быў расстраляны савецкімі вайскоўцамі, а рэшта сям’і выслана ў Казахстан.

Навуковая кар’ера Станіслава Александровіча была пабудавана найперш на даследаванні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: ён вывучаў эканамічную ролю малых гарадоў і мястэчак княства, а пазней — старадаўнія карты рэгіёна. Станіслаў Александровіч некалькі разоў быў у Беларусі: у 1990-х нават выкладаў у Мінску. Навуковец пайшоў з жыцця ў 2015 годзе.

Кніга «Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя» — важная сінтэтычная праца, на сёння няма лепшай манаграфіі пра старадаўнія карты нашага рэгіёна. Арганізатары перавыдання падкрэсліваюць: вельмі важна, каб кніга з’явілася не толькі ў прыватных зборах, але і ў бібліятэках, у тым ліку ва ўніверсітэцкіх.

Збор сродкаў на выданне кнігі вядзецца на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by. Цікава адзначыць, што пераклад і навуковая рэдактура ўжо аплочаны калекцыянерам Аляксеем Адамовічам, які выступіў ментарам выдання. Калекцыянер вылучыў для краўдфандынгу антыкварную карту Еўропы 1762 года, якая будзе ўручана на вечнае захаванне як памятны падарунак за найбольшы фундуш.

Скантактавацца з арганізатарамі перавыдання можна праз email admin@imago.by.

NN.by

Каментары
Serg / Адказаць 26.11.2019 / 17:07

Цяжка будет без снимков 2 м. В. И спутника ¡!!!

5
вусцішны троль / Адказаць 27.11.2019 / 23:37

[Рэд. - Дзякуй, праверым]

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў