Праект партала
Пра-свет Нашчадак Картэса выбачыўся перад нашчадкам Мантэсумы1

Далёкія нашчадкі апошняга ацтэкскага імператара Мантэсумы II і іспанскага канкістадора Эрнана Картэса сустрэліся праз пяцьсот гадоў пасля знаёмства продкаў. Разам яны наведалі мясціны, звязаныя з іспанскай заваёвай Мексікі і ўзялі ўдзел у здымках дакументальнага фільма.

Мексіканец Федэрыка Акоста (на фота злева), чыім продкам 16 пакаленняў таму была дачка ацтэкскай імператара Мантэсумы ІІ, пазнаёміўся з італьянцам Асканіа Піньятэлі, чый род на тыя ж 16 пакаленняў узыходзіць да дачкі знакамітага канкістадора Эрнана Картэса, піша warhead.su са спасылкай на Mexico News Daily.

Піньятэлі выбачыўся за злачынствы продка, на што Акоста адказаў, што ў выбачэннях няма неабходнасці: «Мексіка — сплаў дзвюх культур, нашай і еўрапейскай. У кожным з яе жыхароў можна знайсці і іспанскую, і ацтэкскую кроў. Мы цяпер — адна сям'я».

Ён дадаў, што канкістадораў бессэнсоўна судзіць па мерках цяперашняга часу: «Яны не былі праведнікамі, але не былі і злодзеямі. Проста ў тыя часы было агульнапрынята паводзіць сябе менавіта так».

Разам нашчадкі імператара і канкістадора наведалі гістарычныя мясціны, у тым ліку магілу Эрнана Картэса ў Мехіка і Вялікую піраміду ў горадзе Чалула, дзе адбылася вялікая бітва іспанцаў з індзейцамі.

NN.by

Каментары
Лявон Баршчэўскі / Адказаць 19.11.2019 / 13:29

толькі духоўныя нашчадкі Сталіна ні перад кім не выбачаюцца.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў