Праект партала
Адкуль наш род Рассакрэцілі новыя дакументы пра пакт Молатава — Рыбентропа14

Міністэрства абароны Расіі рассакрэціла архіўныя дакументы, звязаныя з пактам аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай ў 1939 годзе (пакт Молатава — Рыбентропа). Пра гэта РБК паведамілі ў дэпартаменце інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны РФ.

Дакументы з фондаў Цэнтральнага архіва ваеннага ведамства «Крохкі мір на парозе вайны» апублікаваныя ў мультымедыйным раздзеле на сайце ведамства. Яго адкрылі да 80-й гадавіны падпісання пакта.

Падборка дакументаў адпавядае сённяшнім афіцыйным ідэалагічным устаноўкам Крамля.

Сярод апублікаваных матэрыялаў — шыфратэлеграмы начальніка галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі Льва Мехліса, якія ён адпраўляў кіраўніцтву СССР з розных гарадоў Заходняй Украіны. У іх ён казаў пра «непадробны энтузіязм», з якім украінцы сустракалі савецкія войскі, аб раззбраенні жыхарамі асобных падраздзяленняў польскай арміі і іх «вялікай зацікаўленасці ў жыцці СССР».

Акрамя гэтага, Мінабароны абнародавала службовую запіску начальніка Генштаба РККА Барыса Шапашнікава наркама абароны СССР ад 24 сакавіка 1938 г. Тэкст, які заняў 31 старонку, ён напісаў ад рукі і выклаў у запісцы «ацэнку ваеннай пагрозы, якую могуць мець розныя дзяржавы як самастойна, так і ў складзе ваенных саюзаў і блокаў», паведамляе ведамства.

Згодна з яго інфармацыяй, пагрозу для СССР меў не толькі ваенны саюз Германіі і Італіі, але і Польшча, «якая знаходзіцца «ў арбіце» фашысцкага блоку». Шапашнікаў паведамляў, што напярэдадні вайны ў альянса Германіі і Італіі налічвалася ў суме больш за 160 пяхотных дывізій, больш за 7 тыс. танкаў і 4,5 тыс. самалётаў.

У праект таксама ўвайшлі ўспаміны пасла СССР у Вялікабрытаніі Івана Майскага, апублікаваныя ў часопісе «Новое время» ў 1966 годзе. Паводле яго інфармацыі, як адзначае Мінабароны РФ, адным з прыярытэтаў СССР у 1938—1939 г. было дасягненне «антыфашысцкага ваеннага саюза з Вялікабрытаніяй і Францыяй для захавання балансу сіл у Еўропе». Аднак пасля таго, як трохбаковыя перамовы паміж СССР, Францыяй і Вялікабрытаніяй ў 1939 годзе зайшлі ў тупік, савецкая дзяржава заключыла дагавор аб ненападзе з нацысцкай Германіяй.

* * *

Пактам Молатава — Рыбентропа называюць дамову пра ненапад паміж СССР і Германіяй, падпісаную 23 жніўня 1939 года. У дадатковым сакрэтным пратаколе да яе размяжоўваліся сферы ўплыву дзяржаў ва Усходняй Еўропе. У сферу інтарэсаў СССР траплялі Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Бесарабія, а таксама заходнія тэрыторыі Беларусі і Украіны, што знаходзіліся ў складзе Польскай дзяржавы. Літва і заходняя частка Польшчы траплялі ў сферу інтарэсаў Германіі.

NN.by

Каментары
любите родину мать вашу / Адказаць 09.09.2019 / 08:43

 для чего именно в настоящее время "Министерство обороны России рассекретило архивные документы" "о «неподдельном энтузиазме», с которым украинцы встречали советские войска, о разоружении местными отдельных подразделений польской армии и их «большой заинтересованности в жизни СССР», а также об "угрозе Польши"(!!!), тайной не является! ))

3
lesnick / Адказаць 09.09.2019 / 08:50

Вельмi хутка гэты «непадробны энтузіязм» у людзей знiкне, калi яны пабачаць новую уладу "в деле"...

2
Мордехай В. / Адказаць 09.09.2019 / 09:05

А чаму не публікуюць пратаколы, па якіх дзялілі Еўропу?
І далейшыя перамовы, на якіх СССР ультыматыўна патрабаваў Фінляндыю, Балгарыю, Басфор і Дарданэлы... Што і сталася прычынаю вайны з "браццкай" Германіяй, бо ў Берліне вырашылі біць брата першымі.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў