Праект партала
Палітыка Дык хто ж першы ўнёс у Авальную залу бел-чырвона-белы сцяг 25 жніўня 1991-га3

Гістарычную справядлівасць аднавіў у допісе на старонцы ў фэйсбуку Сяргей Навумчык, дэпутат Вярхоўнага Савета, які быў не проста сведкам, але і ўдзельнікам падзей. 

«Наша Ніва» зрабіла цікавы тэст пра беларускі космас, але паўтарыла міф, што нібыта Кавалёнак першым унёс у Авальную залу бел-чырвона-белы сцяг 25 жніўня 1991. Насамрэч, першай, у першыя хвіліны першага дня сесіі (не 25, а 24 жніўня) сцяг у залу ўнесла Галіна Сямдзянава. 

І тут я хачу адразу адзначыць адзін важны момант і прадухіліць магчымую блытаніну, з улікам таго, што нарэшце пачалі з'яўляцца фота і відэаздымкі з тых дзён, раней невядомыя. 

Нас было некалькі дэпутатаў, хто ад 363-га пакоя Дома ўрада (пакой Апазіцыі БНФ) нёс сцяг — Зянон Пазьняк, Юрась Беленькі, Барыс Гюнтар, аўтар гэтых радкоў, здаецца, таксама Валянцін Голубеў. Адназначна, Галіна яго не несла (прабачце ўжо за тое, што мы не ў поўнай ступені разумелі прынцыпы гендарнай роўнасці і лічылі, што несці нешта, цяжэйшае за дамскую сумачку, павінны мужчыны). Неслі яго ўдвух ці нават утрох, бо ён быў прымацаваны (гэта памятаю дакладна) да вялікай рыбалоўнай вуды. Перадаў нам яго нехта з плошчы (потым шукаў, але так і не здолеў даведацца хто). 

На ўваходзе ў Авальную залу ахова (афіцэры КДБ) пачалі настойліва пераконваць нас, што са сцягам у залу нельга. Але рукамі не чапалі. Сцяг у Авальную залу мы ўсё ж ўнеслі. І потым каля сцэны аддалі яго Галіне, і яна вынесла яго на сцэну прэзідыума і ўсталявала па цэнтры (на фота). 

Нават калі б знайшліся кадры кіна- і фотахронікі і высветлілася б, што першым пераступіў мяжу Авальнай залы са сцягам у руках нехта з нас — гэта не мае значэння. Несла да сцэны і ўсталявала сцяг у Авальнай зале Галіна Сямдзянава, і менавіта так, а ніяк інакш, гэта і павінна застацца і застанецца ў гісторыі. 

А Кавалёнак унес сцяг на другі дзень, 25 жніўня. І гэта таксама застанецца ў гісторыі — што касманаўт унёс сцяг у парламент у дзень, калі была абвешчана незалежнасць. 

NN.by

Каментары
Жвір / Адказаць 31.07.2019 / 10:49

Narešcie choc` niejkaja jasnasc`...

6
Кампетэнтны / Адказаць 31.07.2019 / 11:22

Для гісторыі варта таксама адзначыць, што малюнак "Пагоні" на сцягу дужа падобны да таго, які цяпер упрыгожвае цягнікі літоўскай чыгункі ("Lietuvos geležinkelio"). Сёлета ў сакавіку ў Сейме Літвы адбылася выстава "Пагоня - літоўская і літоўцаў" ("Vytis - Lietuvos ir lietuvių"). Яе арганізатар, літовец з ЗША Гінтарас Каросас (Gintaras Karosas), паведаміў выданню "Respublika", што такі малюнак быў выкананы супрацоўнікам яго фірмы "Baltic Associates" шатландскім хіпі Дэнам Фрэнзенам (Dan Franzen) у 1985 г. у Бостане па матывах створанага ў 1918 ці 1920 г. малюнка Антанаса Жмуйдзінавічуса (Antanas Žmuidzinavičius).

2
гердзень / Адказаць 31.07.2019 / 12:16

неяк балюча глядзець на гэтае фота, уяўляючы, якія магчымасьці мы мелі, а цяпер наша краіна з адсталай эканомікай з-за нашае міралюбівае палітыкі знаходзіцца ў... невядома дзе і падае далей

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў