Праект партала
Адкуль наш род Кераміку I—IV стагоддзяў знайшлі на месцы старажытнага гарадзішча пад Верхнядзвінскам1

Археалагічныя раскопкі вядуцца на гарадзішчы ў вёсцы Цясты Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У экспедыцыі бяруць удзел першакурснікі гістарычнага факультэта БДУ. Кіраўнікамі выступілі старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ Паліна Курловіч, выкладчык названай кафедры Уладзімір Плавінскі і дацэнт кафедры крыніцазнаўства ВНУ Вольга Ліпніцкая, перадае прэс-служба ўніверсітэта. 

Закладзены раскоп на плошчы 80 кв. м дазволіў археолагам знайсці прадметы, якія адлюстроўваюць бытавую культуру плямёнаў балтаў. Сярод знаходак — рыбалоўныя гаплікі, нажы, шылы, сякеры, прасніца, прадметы ўзбраення і інш. Выяўлены таксама ўпрыгажэнні з жалеза і бронзы. Гэта бранзалеты, шпількі, бляшкі, пранізкі.

Вялікая колькасць разнастайнай керамікі. Яна ўся ляпная, але значна адрозніваецца паміж сабой. Частка посуду адносіцца да днепра-дзвінскай археалагічнай культуры і датуецца I—IV стагоддзямі н.э. Ёсць у знойдзенай калекцыі фрагменты позняй керамікі. На дадзены момант не ўдалося ўсталяваць яе паходжанне і прыналежнасць да пэўнага насельніцтва.

Канкрэтную перыядызацыю знойдзеных артэфактаў дапамогуць усталяваць далейшыя навуковыя даследаванні.

Упершыню гарадзішча даследавалася ў пачатку 1980-х гадоў. З тых часоў археалагічныя раскопкі тут не праводзіліся.

NN.by

Каментары
Казімер / Адказаць 16.07.2019 / 17:18

Пад Дрысай. Дурасьць - ужываць савецкіа-расейскія назвы

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў