Праект партала
СССР Мінабароны Расіі рассакрэціла цікавую дэталь пра вызваленне Мінска ў 1944 годзе16

Архіўнае фота з сайта ria.ru

Міністэрства абароны Расіі адкрыла на сваім сайце мультымедыйны раздзел, прысвечаны 75-годдзю вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе апублікаваныя рассакрэчаныя матэрыялы пра тыя падзеі.

У раздзеле «З Мінска бачыўся Берлін» апублікаваныя гістарычныя дакументы з фондаў цэнтральнага архіва Мінабароны.

Прадстаўленыя дакументы апавядаюць пра вялікую падрыхтоўку да правядзення Мінскай аперацыі, якая дазволіла вызваліць сталіцу Беларусі раней пастаўленых тэрмінаў, аб правядзенні унікальнай артпадрыхтоўкі і масіраваных авіяўдараў і г.д.

Сярод іншых прадстаўленых дакументаў — данясенне, што «нямецкае камандаванне засталі знянацку імклівымі тэмпамі наступу на Мінск».

Ёсць там і цікавая дэталь.

Раніцай 3 ліпеня 1944 года, калі савецкія часткі ўжо ўвайшлі ў Мінск, «зусім не падазраючы аб узяцці горада войскамі Чырвонай арміі, нямецкі знішчальнік «Месершміт-109» прызямліўся на аэрадроме», гаворыцца ў данясенні. «Лётчык, нямецкі лейтэнант, выйшаў з самалёта і спакойна стаў яго аглядаць», - гаворыцца ў дакуменце. Савецкія салдаты захапілі ў палон і пілота, і самалёт.

NN.by

Каментары
Аnita / Адказаць 03.07.2019 / 08:50

А мне бабушка Нина рассказывала,что немцы ушли из Минска,а они сидели в убежищах,ибо за пару дней до взятия Минска,советская авиация весь город бомбила в труху,а потом уже вошли в руины.

7
Ян Севярын Бакей / Адказаць 03.07.2019 / 08:52

самае цікавае ў гэтым эпізодзе - падставы, па якіх дакумент быў засакрэчаны пасёньня. 

і ўвогуле - калі ўжо скончыцца гэты ідыятызм сталінскай шпіёнаманіі і імкненьне засакрэціць навечна ўсё і ўся?

4
микола / Адказаць 03.07.2019 / 09:05

А  информацию  о  том  что  Минск  превратила  в  руины  советская  авиация,  фактически  после  того  как  его  оставили  фашисты,  тоже  рассекретили.

8
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў