Праект партала
Адкуль наш род Марзалюк: Гэта шлем Ізяслава, і ён старэйшы за шапку Манамаха29

bobrlife

Гісторыкі лічаць, што знойдзены ў Бабруйску ўнікальны шлем, хутчэй за ўсё, належаў полацкаму князю Ізяславу, сыну Уладзіміра і Рагнеды. Пра гэта распавялі ў эфіры СТБ, паведамляе БелТА.

Зараз артэфакт, які добра захаваўся дзякуючы таму, што доўгі час знаходзіўся ў вадзе, аднаўляюць найлепшыя рэстаўратары. Шлем выявілі ў пачатку красавіка выпадкова, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства паглыблялі дно Бярэзіны. Яго цудам не закранулі каўшом экскаватара, які прыбіраў гліну.

«Абсалютна нядаўна ў горадзе Бабруйску пры земляных работах мы здабылі рэальны знак той вялікай суверэннай улады — хутчэй за ўсё, мы знайшлі шлем Ізяслава Полацкага. Ён зараз на рэстаўрацыі. Калі мы адрэстаўруем, я думаю, што мы зможам з гонарам выстаўляць і ганарыцца гэтым», — адзначыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

Па словах гісторыка Мікалая Сілкова, была зробленая першапачатковая экспертыза, якая ўстанавіла: знаходка рэдкая не толькі для Беларусі, але і для свету. Існуе толькі 19 падобных шлемаў, якія захаваліся да нашых дзён. Знойдзены ў Бабруйску артэфакт стаў 20-м.

На думку экспертаў, па ўзросце шлем абышоў знакамітую шапку Манамаха, якой амаль 600 гадоў. Знешні выгляд шлема сведчыць: гэта праца па замове, адзінкавая, выкананая, хутчэй за ўсё, скандынавамі.

Перыяд існавання падобных шлемаў — X—XI стагоддзі. Гэта час, калі на тэрыторыі Беларусі фарміравалася дзяржаўнасць.

Каментары
Axel Justas / Адказаць 03.06.2019 / 08:06

Няпраўда!!! Мне тут па тілавізру сказалі, што дзяржаўнасць фарміравалася ў 1994 годзе!!! Нагла ўрот гэты Мэрзалюк.

6
Раман / Адказаць 03.06.2019 / 08:08

Крута !!!

9
Цетка Алена / Адказаць 03.06.2019 / 08:34

Ня веру ! Ну пры якiх абставiнах можна згубiць ТАКI шлем ? Мала смяялiся над iдалам ?

11
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў