«Затое Сталін перамог злачыннасць!» Што, сапраўды так? У архівах капаўся гісторык Зміцер Дрозд.
Вінаватыя ў «бандыцкім налёце» на Мінскае вайсковае вучылішча. Фота: НАРБ.
У намесніка наркама саўгасаў БССР Андрэя Кабановіча ў кінатэатры выцягнулі дакументы і 800 рублёў. У артысткі Тэатра оперы і балета Н. К. Цітовіч уначы выхапілі з рук сумачку са 150 рублямі. А кватэру аднаго з камандзіраў Чырвонай арміі Васіля Кузняцова абчысціла хатняя работніца, пакуль гаспадар з жонкай былі ў тэатры. Што казаць: у мінскім трамваі страціў кашалёк і дакументы нават таварыш Трубнікаў — чэкіст пры зброі!...
Зміцер Дрозд