Праект партала
Адкуль наш род З'явіліся ФОТА і ВІДЭА ўнікальнага шлема, знойдзенага ў Бабруйску. І пытанні, ці не фэйк гэта29

Шлем, знойдзены на беразе Бярэзіны ў порце Бабруйска, будзе перададзены ў гарадскі музей, паведаміў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Вось відэа са шлемам і людзьмі, якія яго знайшлі:

«Гэта ўнікальны, пазалочаны княскі шалом канца X стагоддзя. Гэта сенсацыя», — кажа доктар гістарычных навук, археолаг Ігар Марзалюк.

Візуальна шлем нагадвае так званыя «чарнігаўскія шлемы» Х—ХІІІ ст. Калі экспертыза пацвердзіць датаванне, то гэта будзе першая такая знаходка ў Беларусі. Усяго ў свеце было знойдзена толькі дзясятак такіх шлемаў. Прычым бабруйскі выглядае найлепш, проста ідэальна захаваным.

Шлем знойдзены дзякуючы бабруйскаму журналісту і энтузіясту Мікалаю Сілкову.

Знойдзены пазалочаны шлем можа стаць адным з сімвалаў беларускай старажытнасці.

Праўда, некаторыя археолагі сумняюцца, што гэта праўдзівы шлем, а не рэканструкцыя, якая праляжала ў вадзе некалькі гадоў.

«Нас моцна «нагрэлі» з «Поясам Вітаўта», — піша ў фэйсбуку гісторык Сяргей Тарасаў, — спрабавалі з «Каралямі Аўфрасінні». Аналагічная, праўда дылетанцкая спроба — полацкі падводны стод. Купіліся многія. Усё вышэй пералічанае — падман! І гэты шалом — што з нержавейкі зроблены? Проста ў вадзе ляжаў амаль 700 гадоў? Гады 2—3 патрымалі звычайны навароб. Хопіць з нас «паясоў». І нейкіх «экскаватаршчыкаў», як з «поясам Вітаўта», — піша Тарасаў.

Экспертыза пакажа, хто мае рацыю.

Сяргей Гезгала; фота Мікалая Сілкова

Каментары
Жвір / Адказаць 06.04.2019 / 11:01

Не.

10
Жвір / Адказаць 06.04.2019 / 11:46

Можа ў тым мейсцы некалі даўно кіно здымалі, ды згубілі тую жалезку. А можа там была тэатральная звалка, а можа там некалі каваль жыў, які вырабляў розную бутафорыю на замову ўладальнікаў замкаў, альбо, на замову музэяў... Нават зьнешняга выгляду дастаткова, каб пачаць скептычна ставіцца да мяркуемага тут датаваньня...

10
Владимир.Бобруйск / Адказаць 06.04.2019 / 13:08

Бобруйский журналист Силков?А кто его знает в Бобруйске?

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў