Калі ў Мінскай і Магілёўскай губернях радзілі яблыкі — цэны на іх зніжаліся ва ўсёй Еўропе. Піша доктар гісторыі Алесь Белы і расказвае чалавек, які ведае пра яблыкі больш за ўсіх, — доктар сельскагаспадарчых навук Зоя Казлоўская.
Раней садоўніцтва для Беларусі мела большае значэнне, чым сёння. Нямецкі садавод А. Янсан, які наведаў Расійскую імперыю ў канцы ХІХ стагоддзя, сцвярджаў, што, калі ў Мінскай і Магілёўскай губернях здымалі яблыкі — цэны на іх зніжаліся па ўсёй Еўропе. Добрае геаграфічнае становішча дазваляла краю быць адным з галоўных пастаўшчыкоў яблык у расійскія сталіцы, асабліва ў Пецярбург. А калі пачынаўся сезон беларускіх паставак — рэзка падала патрэба ў заходніх....
Алесь Белы, Зоя Казлоўская