Проект портала
Голодомор: как Сталин поставил крестьян на колени51

Индустриализацию задумали осуществить за счет звышэксплуатацыи крестьян. Те массово сопротивлялись. Тогда их решили сломать голодом. 16 стран мира признали Голодомор геноцидом. Документы той поры невозможно читать без слез, пишет историк Дмытро Лукин.

«Гр. Сікорская ноччу зарэзала сваё 9-гадовае дзіця. Частку вантроб паспела з’есці, заўтра ўтапіла другое дзіця і памерла сама ад знясілення».

«Жонка бедняка, што пайшоў на працу ў горад, вярнуўшыся дадому і знайшоўшы мёртвым свайго сына, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем… На другі дзень памерла сама і другое дзіця».

Гэта цытаты з дакументаў пра падзеі 1932—1933 гадоў у Савецкай Беларусі — у Мазырскім, Ельскім, Нараўлянскім раёнах (дакументы ў Нацыянальным архіве адшукала беларускі гісторык Ірына Раманава).

Ва Украіне голад быў яшчэ страшнейшы.

З дакладной запіскі Кіеўскага аблвыканкама СНК УССР аб цяжкім становішчы з прадуктамі ў вобласці, не пазней за 15 лютага 1933 года:

«За апошні час зарэгістравана некалькі выпадкаў людаедства. Так, мелі месца выпадкі… у Белацаркоўскім раёне ў с. Альшана; у Багуслаўскім раёне ў с. Місайлаўка грамадзянка Аўраменка, 48 гадоў, зарэзала і з’ела сваю 8-гадовую дачку. У Цяціеўскім раёне ў с. Чарэпін аднаасобніца грамадзянка Беразнюк зарэзала і з’ела дачку 10 гадоў. Цяпер Беразнюк і яе другое дзіця пры смерці. У с. Скібінцы таго ж раёна сям’я калгаснікаў… забіла і з’ела чужога хлопчыка, а таксама з’ела частку трупа памерлай маці.

Ва Уманскім раёне, у с. Качаржынцы, грамадзянка Асіпенка, 47 гадоў, забіла і з’ела сваю дачку 7 гадоў… У Белацаркоўскім раёне ў с. Трушкі двое братоў Багамазаў задушылі 3-гадовага сына калгасніка Федзіна, які зайшоў да іх, і з’елі яго… У Смілянскім раёне ў с. Насачаў у доме члена калгаса грамадзяніна Савы была забітая Уха Фрося, што прыйшла туды. Труп яе быў пасечаны на дробныя кавалкі і засолены. Гэты труп елі два тыдні.

Прыведзенымі фактамі не вычэрпваюцца ўсе выпадкі людаедства, якія мелі месца ў Кіеўскай вобласці за апошні час…».

Паведамленне ГПУ УССР ЦК КП(б)У аб цяжкім становішчы ў Вінніцкай і Кіеўскай абласцях, 16 лютага 1933 года

«…У с. Рудое аднаасобніца Ярамчук кінула 3 дзяцей і выехала з вёскі. Яе 9-гадовы хлопчык разам са старэйшай сястрой каменем забілі малодшую 3-гадовую сястру, пасля чаго адрэзалі галаву і ўжывалі ў ежу ў сырым выглядзе мяса трупа».

«Мелітопальскі раён. 3 сакавіка г. г. у с. Канстанцінаўка жыхар гэтага сяла Аўраменка Т.І., які займаўся шавецтвам, быў знойдзены ў сябе дома мёртвым… Смерць наступіла ў выніку атручэння трупным мясам пры ўжыванні ў ежу трупа… памерлага ад голаду брата. Акрамя трупа брата … за некалькі тыдняў да брата з’еў труп сваёй маці. Пры аглядзе хаты паблізу Аўраменкі знойдзены кацёл са звараным чалавечым мясам».

З дакладной запіскі старшыні ГПУ УССР аб пашырэнні памераў голаду, 5 сакавіка 1933 года.

Ад голаду чалавек спачатку апухаў, пасля паволі згасаў. Ці можаце сабе ўявіць, што перажылі людзі, вымушаныя варыць сваіх апухлых ад голаду дзяцей, каб выжыць самім? А гэта было ўсяго 85 гадоў таму, пры нашых дзядах ці прадзедах. Перажыўшы такое, чалавек пераставаў быць свабоднай асобай.

У студзені 1933 года быў уведзены пашпартны рэжым, што азначала фактычнае блакаванне межаў УССР, а таксама была зроблена апошняя адчайная спроба выканаць хлебанарыхтоўчы план шляхам канфіскацыі ўсіх прадуктаў у людзей.

Савецкія ўлады хацелі ажыццявіць індустрыялізацыю за кошт выпампоўвання рэсурсаў з вёскі. Яны разлічвалі за кошт экспарту збожжа купляць неабходныя для новых заводаў станкі і металы. Акрамя таго, яны задумалі калектывізаваць сельскую гаспадарку, каб лягчэй было кантраляваць вёску. Але калектывізацыя натыкнулася на супраціў уласнікаў, якіх не ўдавалася зламаць ніякімі рэпрэсіямі і дэпартацыямі. Загнаныя ў калгас працавалі кепска, начальства калгасаў не ўмела кіраваць. Ураджаі ўпалі. На гэта наклалася засуха 1931—1932 гадоў. Але ўлады не толькі не спыніліся, яны пачалі забіраць у сялян літаральна ўсё, што тыя мелі.

Прадстаўнікі ўладаў канфіскуюць у сялян апошнія запасы прадуктаў, схаваныя ў ямах. Фота avr.org.ua, электронны архіў Вызваленчага руху.

Голад быў свядома дапушчаны ў якасці пакарання за фармальнае невыкананне плана не толькі ва Украіне, але і ў чарназёмных раёнах Расіі, на Доне, у Казахстане.

У выніку ўзімку з 1932 на 1933 год голад стаў галадаморам.

Толькі з сакавіка 1933 года, калі ўзнікла пагроза поўнага вымірання сяла, пачынаюць ажыццяўляць дапамогу галодным, за дзяржаўны кошт фармуюцца фонды насення. Але ў большасці выпадкаў было ўжо позна.

Сталін, Молатаў, Кагановіч…

Прыгаворам Апеляцыйнага суда Кіева ад 13 студзеня 2010 года па крымінальнай справе арганізатараў Галадамору праходзяць Іосіф Сталін, Вячаслаў Молатаў, Лазар Кагановіч, Павел Постышаў, Станіслаў Касіёр, Улас Чубар і Мендэль Хатаевіч.

На фота злева направа: Лазар Кагановіч, Іосіф Сталін, Павел Постышаў і Клімент Варашылаў у студзені 1934 года.

Маленькі подзвіг Корчака-Чапуркоўскага

Каб замесці сляды, ужо ў 1933 годзе савецкая ўлада пачала сістэматычна знішчаць статыстычныя крыніцы, запісы ЗАГСаў, спыніла фіксацыю галодных смерцяў. Нават дадзеныя перапісу 1937 года, што выкрывалі «дэмаграфічную яму», былі засакрэчаныя, а пасля сфальсіфікаваныя. Аднак копіі звестак за пачатак 1930-х вынес і захаваў у сябе дома Юрый Корчак-Чапуркоўскі — супрацоўнік статыстычнага аддзела Інстытута аховы здароўя ды Інстытута абароны мацярынства і дзяцінства, дэмограф. У 1938 яго разам з іншымі дэмографамі (Сталін замятаў сляды сваіх правалаў і рэпрэсій) адправілі ў канцлагер. Але ён застаўся жывы і ў 1957-м вярнуўся ва Украіну.

Галадамор прызнаны генацыдам, бо гэта быў не выпадковы, а арганізаваны ўладамі голад. Так Сталін адказаў на паўстанні сялян, якія не хацелі аддаваць самае дарагое, што ў іх было, — зямлю. Нам сёння цяжка ўявіць, каб дзяржава магла вось так, без кампенсацыі, забраць усю тваю маёмасць. Савецкія сяляне — тыя з іх, хто нешта меў, — таксама спачатку не дапускалі такой магчымасці. На канфіскацыю зямлі яны адказвалі сабатажам і супрацівам. 

Сялянскія паўстанні

Адказ беларусаў на калектывізацыю быў такім жа, як і ва ўкраінцаў.

За 1930 год у БССР было зафіксавана 508 антысавецкіх выступленняў, а ва УССР — 4098. Па іншай дакладной запісцы, толькі ў лютым 1930 года ў масавых акцыях узялі ўдзел 11 470 жыхароў БССР, а ва УССР — 22 040. За 1930 год у БССР адбылося 533 выпадкі, якія ўлады кваліфікавалі як тэракты, а ва Украіне — 2 779 такіх выпадкаў. Калі ўлічыць, што ў тагачаснай УССР жыло каля 30 млн чалавек, а ў Беларусі — 5 млн, то інтэнсіўнасць супраціву была прыкладна аднолькавай.

Вялікае паўстанне адбылося ў канцы лютага на Любаршчыне, на ўкраінскім Падоллі, дзе сяляне 12-ці вёсак змаглі нават адбіць напады атрадаў мясцовай міліцыі. Толькі апергрупы ГПУ зламалі супраціў.

Арыштаваны селянін Іван Мотлах. Фота avr.org.ua, электронны архіў Вызваленчага руху.

Найбольшае ўзброенае паўстанне ў 1930-м адбылося на другім баку Дняпра. Базай для яго стала разгалінаваная сетка падполля. Тыя, хто застаўся на волі, мелі прыстойныя як для сялян запасы зброі і, справакаваныя да рашучых дзеянняў масавымі арыштамі, арганізавалі кавалерыйскі атрад. Паўстанцы былі прыхільнікамі былога кіраўніка Украіны гетмана Паўла Скарападскага і мелі сваіх агентаў нават у раскватараваным побач стралковым палку. 4 красавіка 1930-га паўстанцы пачалі рух ад сяла да сяла, забіваючы савецкіх актывістаў. Сілы міліцыі і ГПУ 5—6 красавіка ў некалькіх палявых баях з ужываннем кулямётаў разграмілі два паўстанцкія атрады. Пошукі і арышты ўдзельнікаў паўстання працягваліся паўгода. Усё гэта нагадвала сярэднявечныя сялянскія паўстанні.

Як бунтавалі Лельчыцы і Ляскавічы

Створаная С. Хамутоўскім і братамі Бараноўскімі ў Лельчыцкім раёне Беларусі група колькасцю 80 чалавек з 15 адзінак агнястрэльнай зброі сышла ў лес, іншыя групы падтрымлівалі іх. Паўстанне было здушанае, пасля таго як войскі ОГПУ застрэлілі 21 селяніна і арыштавалі яшчэ 119.

Больш інфармацыі пра гэтае і іншыя сялянскія выступленні — у дакументах ОГПУ, апублікаваных на сайце istmat.info.

Атрад А. Жураўскага і Г. Бірана колькасцю 20 чалавек дзейнічаў на мяжы Хойніцкага і Брагінскага раёнаў на Гомельшчыне. Мяцежнікі рыхтавалі ўзброенае выступленне, мелі сувязнога з украінскім паўстанцкім цэнтрам у суседняй Чарнігаўскай вобласці УССР. Аднак з дапамогай агента Урагана, што ўвайшоў праз «банды», групу затрымалі. Калі яе канваіравалі, сялян паспрабавалі вызваліць іх землякі. У выніку 6 «бандытаў» забілі і 27 арыштавалі.

«У Мінскай, Мазырскай, Магілёўскай і Аршанскай акругах у канцы лютага і пачатку сакавіка па шэрагу раёнаў масавымі выступамі, якія суправаджаліся збіццём саўработнікаў, выгнаннем камуністаў і брыгаднікаў, былі ахопленыя некалькі сумежных сёлаў. Становішча працягвае заставацца напружаным (дадзеныя на 15 сакавіка)… У с. Ляскавічы [цяпер гэта ўзорны аграгарадок, дзе збудавана рэзідэнцыя прэзідэнта] натоўп аказаў супраціў узброенаму кулямётам атраду памежнікаў, пушчана ў ход зброя».

Бунт у Барысаве

7 красавіка 1932-га галодны бунт выбухнуў у Барысаве. Жанчыны пачалі граміць хлебныя крамы. Прычынай было скарачэнне і без таго бедных нормаў выдачы хлеба па картках, прычым адмянялася выдача хлеба дзецям. У выніку ўлады былі вымушаныя 9 красавіка ўзнавіць выдачу дзецям 200 грамаў хлеба ў дзень у межах усёй рэспублікі.

Галавакружэнне ад поспехаў

Сталін быў шакаваны аднагалоснасцю і масавасцю сялянскіх выступаў. 2 сакавіка

1930-га ён фактычна прыпыніў суцэльную калектывізацыю артыкулам у «Правде» «Галавакружэнне ад поспехаў» і адпаведнай партыйнай пастановай, якой адказнасць за «перагіны» ўскладалася на нізавыя звёны ўлады. Быў дазволены выхад з калгасаў, і калектывізацыя ў лічаныя тыдні вярнулася да паказчыкаў часоў нэпа.

Казімір Малевіч. Чалавек, што бяжыць (другая назва — «Селянін між крыжом і мячом»). Геніяльны супрэматыст родам з Украіны намаляваў гэты вобраз у 1933 годзе, калі весткі пра жахі калектывізацыі дайшлі да вялікіх гарадоў. У 1930-м Малевіч быў вымушаны ўцякаць з Кіева ў Ленінград, каб уратавацца ад працэсаў супраць украінскай інтэлігенцыі. ОГПУ арыштуе яго ў Ленінградзе і абвінаваціць у шпіянажы на карысць Нямеччыны.

Але адступленне было толькі тактычным. Ужо вясной наступнага, 1931 года ціск на сялян аднаўляецца, пры гэтым прадумана праводзіцца другая масавая кампанія «раскулачвання»: у Сібір і на Поўнач дэпартуюць сотні тысяч сялян.

7 жніўня 1932 года ўводзіцца ў дзеянне «закон аб каласках»… У выніку загінуць мільёны, яшчэ мільёны не народзяцца. Украінскае сяло нават у вайну не зазнае такіх бед, як пры Сталіне.

Памерлыя ад голаду ляжаць на вуліцы сталіцы Украіны. Харкаў, 1933 год. Цэнтральны дзяржаўны кінафотафонаархіў Украіны імя Г. Пшанічнага.

Пасля Галадамору сяляне больш не супраціўляліся канфіскацыі маёмасці. Страх панаваў над людзьмі. Любыя згадкі пра Галадамор былі забароненыя, але памяць пра яго не сцерлася, і, як толькі СССР захістаўся, у 1991 годзе 90% жыхароў Украіны прагаласавалі за незалежнасць, што ўбіла апошні цвік у труну савецкай імперыі.

Чаму Галадамор — гэта генацыд

Успрыманне Галадамору як генацыду замацавана ўкраінскім заканадаўствам, якое апелюе да Канвенцыі ААН 1948 года «Аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго».

Адзін з яе стваральнікаў, сам аўтар тэрміна «генацыд» Рафаэль Лемкін, лічыў Галадамор генацыдам.

Першы ў свеце помнік ахвярам Галадамору паставілі ўкраінцы-эмігранты ў Канадзе, у горадзе Эдмантан. Ён мае выгляд трэснутых жорнаў, да якіх цягнуцца схуднелыя дзіцячыя рукі. У жорнах уручную малолі зерне. У СССР у тыя гады ўзгадваць пра Галадамор было забаронена.

16 краін свету прызналі Галадамор генацыдам украінскага народа. Але злачынствы сталінскага рэжыму ў адносінах да беларускага, казахскага, рускага народаў таксама можна кваліфікаваць як генацыд. Прэцэдэнт ужо створаны, пытанне ў наяўнасці палітычнай волі кіраўніцтва адпаведных дзяржаў.

Дмытро Лукин

Каментары
не для комментария,а для редакции. / Ответить 31.01.2019 / 08:59

какие неприятные фейсы

3
вася чэсных / Ответить 31.01.2019 / 10:23

Садитесь в кружок "людажеры" - про голод по всему СССР в эти же годы вы ничего не слышали? Сколько уже было разоблачений, что фото "голодомора на Украине" сделаны в Поволжье. Есть статистика по смертности-рождаемости в СССР и в частности по УССР, но никто не пытается разобраться в вопросе - только обвинения и требования каяться! Любое же усомнение - и на тебя набросяться как на "пособника, или потомка кровавой Гэбни". А ведь любое научное исследование с целью изучения подлинности утверждения - начинается с сомнения. А кто знает про голод в Штатах в 1932? Статистику уничтожили и говорить об этом непринято. При этом в сети сразу же появилась масса "разоблачающих статей" с разными цифрами и иезуитскими выводами, что мол на 8млн просто просела рождаемость, или приехало мало в те годы. Написаных статей с "разоблачением" голода в США в 1932 гораздо больше, чем матерьялов о самом голоде. И они написаны безэмоционально, с попытками логических размышлений и цифрами, но когда речь зайдет о "голодоморе в Украине" - ты должен только верить, а если попытаешься усомниться,призвав на помощь логику и цифры, быть мешаным тебе с коричневой субстанцией, ибо в "голодоморе" сомневаться нельзя.

200
Васіль / Ответить 31.01.2019 / 11:32

Турма народаў

8
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРОЕКТ0 материалов