Расказвае кандыдат гістарычных навук Юлія Латушкова.
1918 год быў годам заключэння Брэсцкага міру і абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта быў пераломны год на шляху беларусаў да сваёй дзяржаўнасці. А для Мінска гэта быў першы год у статусе сталіцы.
Але час перамен (жыць у які, як вядома, праклён яшчэ з часоў старажытнага Кітая) настаў для яго жыхароў раней — у канцы лета 1915 года, калі Мінск раптам стаў прыфрантавым горадам. Хваля ўцекачоў, вайскоўцы і «земгусары» (супрацоўнікі ўстаноў, звязаных з дапамогай фронту) — увесь гэты стракаты натоўп з’явіўся на вуліцах. Мінск нечакана разбух амаль у тры разы. Разам з новымі жыхарамі прыйшлі чужыя звычкі, кватэрны і паліўны крызіс, нястача харчавання і заразныя хваробы....
Юлія Латушкова