Не трэба абуваць беларускіх сыравараў у лапці, піша доктар гісторыі Алесь Белы.
На фота: выгляд малачарні ў Пружанах «пры першых немцах». Каля 1916 года.
Цяпер самы распаўсюджаны вобраз даўняга беларускага сыравара на ўпакоўцы малочных прадуктаў — селянін з густымі сівымі вусамі, у вышыванцы і брылі. Такі вобраз прапануе гандлёвая марка «Пан Мысліцкі», блізкі мае і «Ян Сыравар». Яну Сыравару ў Верхнядзвінску нават помнік паставілі, у дадатак яшчэ і ў лапцях. Але рэальныя майстры-сыравары выглядалі інакш: гэта былі людзі, апранутыя паводле еўрапейскай прафесійнай моды....
Алесь Белы