Гартаючы зборнік самага вядомага з сучасных курдскіх паэтаў Абдулы Пашэва, я заўважыў вершы, напісаныя ў 1990—1991 гадах у Беларусі. Так, Пашэў быў у Беларусі. Ягоны прыезд у нашу краіну быў звязаны з чарговым этапам курдскага нацыянальна-вызвольнага руху. І з чарговым яго разгромам. Непасрэднае дачыненне да гэтага руху меў Савецкі Саюз, які спрычыніўся да стварэння першай сучаснай курдскай дзяржавы ў 1940-х, піша ўсходазнавец, доктар палітычных навук Сяргей Богдан....
Сяргей Богдан