Прыгледзьцеся да камянёў у сваёй мясцовасцi — можа быць, гэта не проста валун, а помнiк на забытай магiле? Кандыдат гiстарычных навук Дзянiс Лiсейчыкаў вывучае старажытныя могiлкi. Ён расказвае, як нашы продкi рыхтавалiся да пахавання, афармлялi помнiкi i дзе цяпер можна ўбачыць старыя надмагiллi.
«Светлыя-светлыя нашы памерлыя, цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя», — спяваецца ў вядомай песнi. Нiякавата робiцца ад разумення таго, што за ўсю гiсторыю чалавецтва нарадзiлася больш за сто мiльярдаў чалавек, а сённяшняе насельнiцтва планеты складае толькi сем з паловай мiльярдаў. Нашых мёртвых у дзясяткi разоў больш за нашых жывых....
Дзянiс Лiсейчыкаў