Праект партала
Вайсковая слава Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду»2

Лыжныя марафоны, маршы па «пляцы Волі», варта па сонцы… Расказвае вайсковы гісторык Віталь Чырвінскі. Купляйце нумар 3 часопіса «Наша гісторыя» ў шапіках «Саюздруку» і кнігарнях.

Таксама ў нумары:

Іван Шамякін: як жыла эліта БССР. 

Галендры: яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні. 

На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сляды магілёўскага паўстання 1661 года.

Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў.

«Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў. 

Пінхас Малевіч — футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула.

Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў — пра іх расказвае гісторык Павел Булаты.

Нечаканае: як нашы продкі разводзілі баявых журавоў.

Чаму ў Азербайджане дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны не толькі ў нафце…

А таксама страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафеі з-пад Кірхгольма», апошні — аўтарства Алеся Кіркевіча.

Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання. 

Вось змест:

Першы нумар «Нашай гісторыі» стаў бестселерам, яго наклад дадрукоўвалі тройчы. Наклад трэцяга нумара складае 7000 асобнікаў.

Дзе купіць?

Мы адправілі нумар амаль ва ўсе гарады краіны, акрамя некалькіх райцэнтраў. Пытайцеся ў шапіках «Саюздруку» і на поштах.

Увага! У малых гарадах ён можа быць толькі ў адным з шапікаў — даведвайцеся, у якім. 

Калі ў вашым шапіку яго не прадаюць, пакідайце ім заяўку і пытайцеся, ці могуць дазамовіць. 

А вось спіс кнігарань, якія прадаюць «Нашу гісторыю». 

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 60 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро Якуба Коласа, пр. Незалежнасці 58)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

«Светач» (пр. Пераможцаў, 11)

«Цэнтральная кнігарня» (пр. Незалежнасці, 19)

«Кнігі і кніжачкі» (пр. Незалежнасці, 14)

«Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75)

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3).

«Кругагляд» (б-р Ленінскага камсамола, 29а)

«Раніца» (вул. Маставая, 33) 

Брэст

«Правільная кніга» (Куйбышава 13, каля рынку)

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

«Асвета» (пр. Машэрава, 57) 

«Дружба»(б-р Касманаўтаў, 120) 

«Іскра» (вул. Пушкінская, 4) 

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

«Глобус» (вул. Замкавая, 21—30) 

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145)

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Акрамя таго, часопіс можна купіць у ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Дзе адбудуцца прэзентацыі

Сустрэча з чытачамі і аўтограф-сесіі пройдуць:

22 кастрычніка ў «Акадэмкнізе» (метро Акадэмія навук) ад 18.00 да 20.00,

22 кастрычніка на «Мовенанова» ў Мінску, кавярня Грай, пачатак а 18.30.

Падпісны індэкс 00469

Падпісацца можна, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Рэд.

Каментары
Дзядзька / Адказаць 22.10.2018 / 07:17

Вельмі цікавы артыкул Бацюкова пра паўстанне ў Магілёве. Ніхто з знаёмых магілёўцаў ня ведаў дзе тыя гаротныя маскоўскія стральцы пахаваны. Шмат новага даведаўся. Дзякуй аўтару.

0
Партрэт / Адказаць 22.10.2018 / 23:17

Бацька Паветранна Дэсантных Войскаў Саюза, знаёмы кожнаму дэсантнiку як дзядзька Вася, а на самой справе Базыль Маргелаў сапрауды меу беларускае мiнулае.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў