Праект партала
Нашы далёкія Нашчадкі шляхты расказваюць пра жыццё ў фальварку ВІДЭА31

Амерыканцы ў Брукліне цэхкалі языкамі, калі бачылі, як танцуе жанчына з-пад Смаргоні. У савецкія часы яна знішчыла фатаграфіі, зробленыя ў ЗША. І толькі плакала, калі дзеці прасілі расказаць пра Амерыку. А ейныя дочкі ўвесь час марылі, што выедуць у ЗША і там знойдуць сабе мужоў.

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» спаткалася на Смаргоншчыне са спадарыняй, якая ў дзяцінстве выхоўвалася ў заможным фальварку. Ейная сям’я мела 100 гектараў зямлі, якую купіла, вярнуўшыся з Амерыкі. Вяскоўцы наймалі парабкаў і мелі служанку. Пані Станіслава распавяла, як весялілася моладзь у ейным фальварку і як прыкінулася нямой перад хлопцамі.

Калі Заходнюю Беларусь далучылі да Савецкага Саюзу, бацька пані Станіславы падкупіў залатымі пярсцёнкамі калгаснага старшыню, каб іх не вывезлі ў Сібір. Не можа забыць пані Станіслава і таго, як падчас вайны да ейнай сям'і прыходзілі «белыя партызаны» і страшылі родных.

Некалі шляхта Вялікага Княства Літоўскага любіла адпачываць, збіраючыся і расказваючы адно аднаму разнастайныя гісторыі. Адчуць клімат шляхецкай гавэнды ды паслухаць успаміны пра даўнейшыя часы запрашае праграма «Вяскоўцы» і вядоўца Віктар Шукеловіч.

Каментары
хамса(ведьмы,как известно,любят есть маленьких детей.н / Адказаць 27.09.2018 / 09:24

чудовище) твар у бабулькі на фота ну надта шлюхетны.. відэа пакуль не глядзела (часу няма).. разбяру пазней.. па костачках.. чакайце

47
Ну и ч.. / Адказаць 27.09.2018 / 11:34

Ты уже разобрала, поэтому если ты просто помолчишь, это будет достаточно. А то, что у тебя торкает постоянно , когда речь заходит про расслоение и классовое неравенство , это давно заметно. Таково возвышенное воспитание истинной колхозницы: как шляхта, значит ничего особенного, как красивая женщина - так сразу проститутка)

5
пффф / Адказаць 27.09.2018 / 11:42

Хамса, ваше мнение никому не интересно. не засоряйте эфир

4
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў