Праект партала
Адкуль наш род Мур расце. Як адбудоўваюць Крэўскі замак ФОТЫ30

Працягваецца рэстаўрацыя Крэўскага замка. Раней гэтым летам была закансерваваная адна з частак замка, цяпер плануецца аднавіць участкі паўночна-заходняй сцяны і ўзвесці над ёй дах.

«Выглядае вельмі нават прыстойна», — адгукнуўся ў фэйсбуку пра рэканструкцыю гісторык Мікола Волкаў.

«Мары [пра адбудову Крэўскага замка] збываюцца!» — піша Ігар Чарняўскі.

Паўночна-заходнюю сцяну, найлепш захаваную, аднаўляюць на ўсю вышыню, да 12 м.

У замку існавала баявая галерэя, якую можна аднавіць толькі гіпатэтычна. Але спробы рэканструкцыі будуць зроблены.

Крэва — адзін з замкаў, збудаваных Гедымінам для абароны краіны ад крыжакаў. З ім звязаныя важныя моманты гісторыі Беларусі. Тут у 1385 годзе была падпісаная Крэўская унія. Гэтыя камяні бачылі Ягайлу, Вітаўта, Кейстута. 

nn.by; фота Алега Дзярновіча

Каментары
Ляксею / Адказаць 14.08.2018 / 15:58

Знясіце яго ужо и пабудуйце новабуд, навошта так здзеквацца над старажытнасцямі?

169
Вадим / Адказаць 14.08.2018 / 16:00

Чего там консервировать - как главная башня выглядела известно, есть фотографии начала прошлого века. В остальном он похож за замки в Лиде и Медниках. До уровня Медницкого замка восстановить точно можно, а может и полностью, чтобы был как Лидский.

2
Андрей / Адказаць 14.08.2018 / 16:17

Толькi цэмент ЕУРА 5 карыстацеся, Бо будуеце не на стагодзе i не крадзiце будаушчыкi

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў