Праект партала
Таямніцы Замоўцам забойства Улада Лісцьева назвалі памерлага алігарха Беразоўскага28

Калега першага гендырэктара ОРТ Уладзіслава Лісцьева па праграме «Взгляд» Дзмітрый Захараў назваў замоўцам яго забойства памерлага алігарха Барыса Беразоўскага. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю каналу MixTV, запіс якога даступны на YouTube, піша Лента.ру.

wikipedia.org

Гібель Лісцьева Захараў звязаў з манаполіяй на размяшчэнне рэкламы на канале ОРТ. «І вось нехта, хто стаяў за Уладам, вырашаюць, што Першы канал ўводзіць мараторый на размяшчэнне рэкламы іншымі арганізацыямі, а непасрэдна размяшчэннем будзе займацца сам Першы канал. Адразу лагічна і лёгка вылічыць, хто ад гэтага нёс найбольшыя страты», — сказаў былы вядучы праграмы «Взгляд».

«Працэнтаў з гэтай чвэрці мільярда пазбаўляўся усім нам добра вядомы чалавек, якога ўжо цяпер няма ў жывых. Які павесіўся ці якога павесілі ў Лондане. То бок, гэта было настолькі відавочна, што расследаваць, уласна кажучы, было няма чаго», — растлумачыў Захараў. «Вы згадалі Барыса Бярозаўскага», — адказаў яму інтэрв'юер, пасля чаго размова працягнулася.

Захараў падкрэсліў, што Лісцьеў неаднаразова атрымліваў званкі з пагрозамі ад нейкіх «ананімных персанажаў», якія патрабавалі адмяніць гэтае новаўвядзенне. На думку вядучага, Лісцьеў павёў сябе неразумна, не папрасіўшы праваахоўныя органы аб абароне. «Калі гаворка ідзе пра чвэрць мільярда даляраў, як вы разумееце, «пагразяць-пагразяць — ды і перастануць» не працуе», — дадаў калега першага гендырэктара ОРТ.

Тэлежурналіст Уладзіслаў Лісцьеў быў забіты 1 сакавіка 1995 года каля свайго дома ў Маскве. Злачынства да гэтага часу не раскрыта.

Алігарх Барыс Беразоўскі быў знойдзены мёртвым 23 сакавіка 2013 года ў доме былой жонкі ў Аскоце (Вялікабрытанія). Прыярытэтнай версіяй смерці лічыцца самагубства.

Каментары
Тамара / Адказаць 12.08.2018 / 20:49

Мертвым не баліць.

4
Лях / Адказаць 12.08.2018 / 20:54

Ага. На нябожчыка усе можна павесiць.

9
LMI / Адказаць 12.08.2018 / 21:02

Неяк банальна, калі не сказаць - дэбільна. Чаго прасьцей - Беразоўскі мертвы, ен не пакрыўдзіцца і не запярэчыць

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ0 матэрыялаў