29 красавіка спаўняецца 200 год ад нараджэння расійскага імператара Аляксандра ІІ — адзінага, якому быў прысвечаны верш па-беларуску.
Аляксандр ІІ. З маладым царом у Літве і Польшчы звязвалі надзеі.
Старэйшы сын цара Мікалая І, ён заняў трон пасля смерці бацькі ў 1855 годзе. Акурат у тым самым годзе ў Мазыры, у заможнай габрэйскай сям’і Гельфманаў, нарадзілася дзяўчынка Геся. Лёсам ёй будзе наканавана пражыць столькі ж гадоў, колькі цараваў Аляксандр ІІ і сваімі рукамі зрабіць бомбу, ад якой ён загіне....